Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 ліпеня 2016, 10:22

Расійская каманда не адхілена ад Алімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены Расіі змогуць прыняць удзел у XXXI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, калі іх дапусцяць міжнародныя федэрацыі па відах спорту. Такое рашэнне прынята 24 ліпеня ў швейцарскай Лазане выканкамам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Пасяджэнне выканкама МАК прайшло ў рэжыме тэлеканферэнцыі і 15 яго ўдзельнікаў вырашылі не адхіляць усю расійскую каманду ад Алімпіяды-2016, а перадаць правы аб допуску расійскіх атлетаў профільным федэрацыям. Пры гэтым падкрэсліваецца, што спартсмены павінны адпавядаць пераліку пэўных крытэрыяў і не мець дачынення да допінгавых скандалаў.

Раней МАК адхіліў расійскую зборную па лёгкай атлетыцы ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях. Расіяне падалі апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане, але яна была адхілена, і расійскія лёгкаатлеты страцілі апошнюю надзею на паездку ў Рыа.

На мінулым тыдні быў апублікаваны даклад незалежнай камісіі Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва (WADA) наконт парушэнняў антыдопінгавага заканадаўства расійскімі спартсменамі і трэнерамі. Акрамя таго, у ім гаварылася, што да гэтага маюць дачыненне дзяржаўныя структуры і спецслужбы. Высновы даклада і сталі галоўным фактарам разгляду пытання аб адхіленні ўсёй расійскай алімпійскай каманды ад удзелу ў маючай адбыцца Алімпіядзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі