Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 лістапада 2015, 12:08

Расія спыняе пастаўкі газу ва Украіну

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі расійскага газу ва Украіну спыняюцца да паступлення ад "Нафтагазу" новых плацяжоў. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер, перадаюць інфармагенцтвы.

"Сёння па стане на 10 гадзін раніцы "Нафтагаз Украіны" выбраў раней перадаплачаныя аб'ёмы расійскага газу. Новай перадаплаты не паступала. Заяўкі на пастаўку газу ад "Нафтагазу Украіны" няма. Такім чынам, пастаўкі спыняюцца да паступлення ад украінскай кампаніі новых плацяжоў", - паведаміў кіраўнік "Газпрама".

Пры гэтым Аляксей Мілер падкрэсліў, што адмова ад закупак расійскага газу стварае сур'ёзныя рызыкі для транзіту расійскага газу ў Еўропу па ўкраінскім калідоры, паколькі Украіна забірае газ з падземных сховішчаў.

Таксама з'явілася інфармацыя аб тым, што расійская мытня наклала забарону на адгрузку энергетычнага і каксаўнога вугалю ўкраінскім пакупнікам. "І энергетычны, і каксаўны вугаль у адрас украінскіх спажыўцоў не прапускае мытня", - цытуе газета "Коммерсантъ" прадстаўніка вугальнай кампаніі. У той жа час транзіт вугалю праз Украіну, як адзначылі субяседнікі выдання, прадаўжаецца ў нармальным рэжыме.

Крыніца ў Мінэнерга Украіны паведаміла, што запасы вугалю ў краіне налічваюць 2 млн т, і такога аб'ёму хопіць менш як на месяц. Пры гэтым асноўныя пастаўкі вугалю ідуць з некантралюемых тэрыторый Данбаса.

Раней міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак дапусціў, што Масква можа спыніць пастаўкі вугалю Кіеву ў адказ на спыненне падачы электраэнергіі ў Крым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі