Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 красавіка 2021, 16:23

Расія і Егіпет дамовіліся аб поўным аднаўленні авіязносін

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Расіі і Егіпта Уладзімір Пуцін і Абдул-Фатах Ас-Сісі дамовіліся аб аднаўленні палётаў у аэрапорты курортаў Хургада і Шарм-эш-Шэйх, паведамляе РБК.

Егіпецкі бок удакладніў, што прэзідэнты дзвюх краін дамовіліся аб поўным аднаўленні авіязносін, зыходзячы са "стандартаў бяспекі і камфорту, якія забяспечваюцца егіпецкімі аэрапортамі". Пры гэтым Абдул-Фатах Ас-Сісі выказаў надзею на тое, што поўнамаштабнае аднаўленне палётаў спросціць прыбыццё ў Егіпет расійскіх турыстаў і дасць штуршок для далейшага развіцця двухбаковых адносін.

Паводле ацэнкі выканаўчага дырэктара Асацыяцыі тураператараў Расіі (АТАР) Маі Ламідзэ, тураператарам спатрэбіцца ад тыдня да двух на фарміраванне праграм палётаў у Егіпет.

Авіязносіны паміж Расіяй і Егіптам былі прыпынены пасля таго, як у лістападзе 2015 года ў выніку тэракта пацярпеў крушэнне самалёт расійскай кампаніі "Кагалымавія", які лятаў з Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. Ахвярамі катастрофы сталі 224 чалавекі. У пачатку 2018 года Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб аднаўленні рэгулярных рэйсаў у Каір. З-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 авіязносіны зноў прыпыніліся. У верасні 2020 года рэгулярныя рэйсы ў Каір аднавіліся, аднак чартарныя пералёты на курорты Чырвонага мора засталіся пад забаронай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі