Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2016, 17:56

Пуцін распарадзіўся ўвесці ў Расіі курортны збор для турыстаў

22 верасня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду ўвесці курортны збор. Даходы ад гэтага збору могуць быць накіраваны на развіццё санаторна-курортнага комплексу Расійскай Федэрацыі.

Як гаворыцца ў пераліку даручэнняў кіраўніка расійскай дзяржавы, апублікаваным на афіцыйным сайце Крамля, гэта даручэнне павінна быць выканана да 1 сакавіка 2017 года. Адказным за выкананне назначаны прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Уладзімір Пуцін таксама даручыў ураду да 1 мая 2017 года "распрацаваць і зацвердзіць стратэгію развіцця санаторна-курортнага комплексу Расійскай Федэрацыі" і да 1 красавіка 2017 "разгледзець пытанне аб магчымасці стварэння тэрыторый апераджальнага развіцця на тэрыторыях курортаў".

Прэзідэнт Расіі даў ураду тэрмін да 1 сакавіка, каб распрацаваць і іншыя змяненні ў дзеючае заканадаўства. Так, у ім неабходна прадугледзець "правядзенне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы праектнай дакументацыі аб'ектаў, будаўніцтва і рэканструкцыю якіх плануецца ажыццяўляць на землях лячэбна-аздараўленчых мясцовасцей і курортаў". Таксама да 1 сакавіка 2017 Кабміну неабходна "распрацаваць комплекс мер па забеспячэнні інфармавання медыцынскіх арганізацый, грамадзян РФ, замежных грамадзян і іншых зацікаўленых асоб аб магчымасцях санаторна-курортнага комплексу Расійскай Федэрацыі, прадугледзеўшы выкарыстанне інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетак".

На пасяджэнні прэзідыума Дзяржсавета па тэме развіцця расійскага санаторна-курортнага комплексу 26 жніўня Уладзімір Пуцін запатрабаваў асцярожна падысці да пытання: збор не павінен быць вялікім для адпачывальнікаў і ісці строга на развіццё інфраструктуры. Кіраўнік Мінфіна Расіі Антон Сілуанаў тады адзначыў, што плата павінна быць прымальнай для адпачывальнікаў - напрыклад, 50-100 расійскіх рублёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі