Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 лістапада 2017, 10:25

Пучдэмон дапусціў вырашэнне каталонскага крызісу без аддзялення ад Іспаніі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон заявіў, што каталонскі крызіс "пры пэўных абставінах" можа быць вырашаны без аддзялення ад Іспаніі, паведамляе ТАСС.

У інтэрв'ю нямецкай газеце "Вельт" Карлес Пучдэмон паведаміў, што альтэрнатыўнае развіццё падзей "абсалютна магчыма". "Я заўсёды выступаю за адзінства. Аднак прычына ўсяго (што адбываецца) заключаецца ў ануляванні статусу аўтаноміі ад 2010 года, які быў узгоднены парламентамі Іспаніі і Каталоніі", - заявіў ён.

Былы кіраўнік аўтаноміі не адказаў на пытанне, ці будзе ён удзельнічаць у выбарах у Каталоніі 21 снежня, якія былі назначаны іспанскімі ўладамі. "Я стану кандыдатам толькі ў тым выпадку, калі ў нашых радах будзе моцная кааліцыя, і толькі з той мэтай, каб блакіраваць прымяненне 155-га артыкула канстытуцыі, а таксама нівеліраваць нанесены іспанскай дзяржавай урон", - адзначыў Карлес Пучдэмон.

Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі прайшоў у рэгіёне 1 кастрычніка, больш як 90 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за незалежнасць аўтаноміі. Афіцыйны Мадрыд назваў каталонскі рэферэндум нелегітымным. Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў аб адхіленні ад пасад кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона і членаў яго ўрада, роспуску парламента аўтаноміі і правядзенні датэрміновых выбараў у Каталоніі 21 снежня. Іспанскі суд у сваю чаргу выдаў ордэр на арышт Карлеса Пучдэмона і іншых былых членаў каталонскага ўрада, якія знаходзяцца ў Бруселі. Карлес Пучдэмон цяпер у Бельгіі, Іспанія патрабуе яго дэпартацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі