Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 верасня 2017, 19:59

Прыгатаваны ў Ташкенце плоў увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса

8 верасня, Ташкент /БЕЛТА - Уза/. Прыгатаваны ў Ташкенце плоў вагой 7 360 кг увашоў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

"Для ўключэння ў Кнігу рэкордаў Гінеса на прыгатаванне стравы павінна пайсці не менш за чатыры тоны інгрэдыентаў, - сказаў прадстаўнік Guinness World Records Рычард Стэнінг. - Сёння гэта патрабаванне было выканана з лішкам".

Плоў быў прыгатаваны ў ходзе фестывалю нацыянальных каштоўнасцей O‘zbegim. Для яго прыгатавання выкарыстана рэкордная колькасць прадуктаў. У прыватнасці, 1 850 кг мяса, больш за 200 кг курдзючнага тлушчу, 1 850 кг рысу, 1 850 кг морквы, больш за 200 кг цыбулі, больш за 400 л алею і іншыя прадукты.

Плоў гатуецца ў казане аб'ёмам амаль 8 тыс. л і глыбінёй 1,5 м. Казан важыць больш за 7 т, ачаг, на якім ён устаноўлены, - 3 т.

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымаюць магчымасць пакаштаваць плоў, прыгатаваны 50 узбекскімі поварамі.

На фестывалі O‘zbegim у Ташкенце дэманструюцца ўзоры прыкладнога і выяўленчага мастацтва, праводзяцца майстар-класы, народныя гульні і паказы.

Фестываль арганізуецца ў мэтах захавання культурных каштоўнасцей, звычаяў і традыцый Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі