Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2018, 10:37

Прычынай крушэння верталёта Мі-8 пад Краснаярскам магла стаць памылка экіпажа

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прычынай крушэння верталёта Мі-8, які разбіўся 4 жніўня ў Краснаярскім краі, магла стаць памылка экіпажа аднаго з верталётаў, якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце. Аб гэтым расказащ заходне-сібірскі транспартны пракурор Дзяніс Кастэнка, паведамляе ТАСС.

"Паводле папярэдніх даных, разглядаецца віна экіпажа аднаго з верталётаў, але на гэты момант правяраюцца ўсе версіі гэтага здарэння", - паведаміў Кастэнка.

Паводле яго слоў, цяпер правяраецца законнасць выкарыстання пасадачнай пляцоўкі, арганізацыя паветранага руху з боку авіядыспетчараў і захаванне рэжыму работы і адпачынку з боку экіпажаў.

Верталёт Мі-8 авіякампаніі UTair 4 жніўня пацярпеў крушэнне ў Туруханскім раёне на паўночным захадзе Краснаярскага краю, за 180 км на поўнач ад Ігаркі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён закрануў лопасцямі падвес грузавога верталёта, які выляцеў раней.

На борце знаходзіліся 18 чалавек: тры члены экіпажа і 15 вахтавікоў, работнікаў "РН-Ванкор" і падрадных арганізацый. Усе яны загінулі.

Па факце крушэння верталёта ўзбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі