Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 чэрвеня 2019, 11:49

Пры землетрасенні ў Японіі пацярпеў 21 чалавек

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку землетрасення магнітудай 6,7, якое адбылося ўвечары 18 чэрвеня ў Японскім моры, пацярпеў 21 чалавек, паведамляе японскі тэлеканал NHK.

Асноўная колькасць пацярпелых - гэта пажылыя людзі, якія атрымалі траўмы з-за падзенняў.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся каля ўзбярэжжа прэфектуры Ямагата. Ачаг землетрасення быў на глыбіні 14 км. Першапачаткова магнітуда ацэньвалася ў 6,8.

Парушаная электрычнасць у пацярпелых ад стыхіі японскіх прэфектурах Ямагата і Ніігата адноўлена. Чыгуначны транспарт працуе ў штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі