Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2018, 10:16

Пры вывяржэнні вулкана ў Гватэмале загінулі 27 дзяцей

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 27 дзяцей загінулі пры вывяржэнні вулкана Фуэга ў Гватэмале, яшчэ некалькі дзясяткаў прапалі без вестак. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра адукацыі Оскара Уга Лопеса Рываса на старонках выдання Prensa Libre.

Паводле інфармацыі міністра, у школе вёскі Сан-Мігель-Лос-Лотэс у дэпартаменце Эскуінтла, якая была знішчана пры вывяржэнні вулкана, вучыліся 173 дзіцяці. З іх 27 загінулі і ўжо апазнаныя, яшчэ 35 лічацца прапаўшымі без вестак.

Вывяржэнне вулкага Фуэга ў Гватэмале адбылося 3 чэрвеня. Яго наступствы закранулі звыш 1,7 млн чалавек. Згодна з апошнімі данымі, 117 чалавек загінулі, амаль 200 лічацца прапаўшымі без вестак.

Паводле даных гватэмальскага нацыянальнага інстытута сейсмалогіі, 12 чэрвеня вулкан Фуэга ў Гватэмале зноў актывізаваўся. У яго кратэры адбываюцца выбухі, газы і попел выкідваюцца на вышыню да 5 км.

Фуэга - адзін з самых актыўных вулканаў у Гватэмале. Ён размешчаны прыкладна за 40 км ад сталіцы. Вывяржэнне 3 чэрвеня стала другім у 2018 годзе і самым моцным за апошнія гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі