Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2018, 12:03

Пры ўзрыве каля аэрапорта Кабула загінулі 23 чалавекі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ўзрыве каля аэрапорта Кабула (Афганістан) загінулі 23 чалавекі, пацярпелі 107. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на МУС Афганістана.

Узрыў учыніў 22 ліпеня тэрарыст-смяротнік. Бомба спрацавала, калі аэрапорт на браніраваным аўтамабілі пакідаў першы віцэ-прэзідэнт Афганістана Абдул Рашыд Дустум. Адзначаецца, што палітык не пацярпеў.

Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі