Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2016, 19:39

Пры крушэнні верталёта Мінабароны Узбекістана загінулі 9 чалавек

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узбекістане пацярпеў крушэнне самалёт Міністэрства абароны краіны, загінулі 9 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што катастрофа здарылася на ўсходзе краіны на тэрыторыі Ферганскай вобласці 18 кастрычніка, але інфармацыя аб ёй з'явілася толькі цяпер. Верталёт Мі-171 выконваў планавы палёт.

Пры крушэнні загінулі шэсць ваеннаслужачых, яшчэ тры ахвяры катастрофы - члены экіпажа.

Для расследавання прычын здарэння ўрадам створана спецыяльная камісія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі