Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2017, 09:11

Прэзідэнцкія выбары пачаліся ў Іране

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары пачаліся сёння ў Іране, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на нацыянальную выбарчую камісію.

Права голасу маюць амаль 56 млн грамадзян, для галасавання адкрыта каля 63 тыс. участкаў.

За галасы выбаршчыкаў змагаюцца: дзеючы прэзідэнт Хасан Раўхані, аятала Ібрахім Раісі, былы віцэ-прэзідэнт Мастафа Хашэмі-Таба і кандыдат ад кансерватараў Мастафа Ага-Мірсалім.

Першым тур будзе лічыцца праведзеным, калі хаця б адзін з кандыдатаў набярэ больш за 50 працэнтаў галасоў. У іншым выпадку праз тыдзень адбудзецца другі тур з удзелам двух кандыдатаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.

Адначасова з прэзідэнцкімі ў Іране пройдуць выбары ў гарадскія саветы і давыбары ў парламент.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі