Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2016, 19:37

Прэзідэнтам Аўстрыі выбраны Аляксандр Ван дэр Белен

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незалежны кандыдат і былы кіраўнік Партыі зялёных Аляксандр Ван дэр Белен атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі, набраўшы 50,3 працэнта галасоў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на МУС краіны.

Свайго саперніка - кандыдата ад крайне правай Аўстрыйскай партыі свабоды Норберта Хофера ён абышоў на 0,6 працэнта галасоў. Норберт Хофер прызнаў сваё паражэнне. Афіцыйныя вынікі падліку бюлетэняў будуць аб'яўлены пазней.

Выбары былі вельмі напружанымі: паміж сапернікамі пастаянна захоўваўся невялікі разрыў у набраных галасах. Пры гэтым доўгі час лідзіраваў менавіта Норберт Хофер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі