Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2017, 10:17

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя прыгразіў КНДР татальным знішчэннем у адказ на новыя правакацыі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін назваў немагчымым вядзенне дыялогу з КНДР і прыгразіў яе поўным знішчэннем. Аб гэтым лідар краіны заявіў на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі ў Сеуле, інфармуе ТАСС.

Адзначыўшы, што КНДР зноў ажыццявіла запуск балістычнай ракеты, парушыўшы рэзалюцыі СБ ААН, Мун Чжэ Ін падкрэсліў, што "дыялог у такой сітуацыі немагчымы". "У выпадку, калі КНДР арганізуе правакацыі супраць Поўдня або нашага саюзніка ЗША, мы маем дастатковыя сілы для таго, каб знішчыць Поўнач да такой ступені, што яна ніколі не зможа акрыяць", - адзначыў прэзідэнт.

КНДР правяла чарговы запуск балістычнай ракеты, якая праляцела над паўночным японскім востравам Хакайда ў бок Ціхага акіяна і ўпала прыкладна за 2 тыс. км на ўсход ад мыса Эрыма. Гэта ўжо шосты раз з 1998 года, калі запушчаная КНДР ракета або яе элементы пралятаюць над тэрыторыяй Японіі. Паводле даных паўднёвакарэйскіх ваенных, запуск быў зроблены з раёна Пхеньяна. Яна праляцела каля 3,7 тыс. км, а траекторыя яе палёту дасягала вышыні 770 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі