Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 ліпеня 2017, 14:41

Прэзідэнт Казахстана падпісаў закон аб пазбаўленні грамадзянства за тэрарызм

12 ліпеня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Казахстан па пытаннях іх прывядзення ў адпаведнасць з нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан", які прадугледжвае пазбаўленне грамадзянства за тэрарызм. Аб гэтым паведамляе МІА "Казінфарм" са спасылкай на прэс-службу Акорды.

Пазбаўленне грамадзянства прадугледжваецца па 14 складах асабліва цяжкіх тэрарыстычных злачынстваў, прадугледжаных у 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Напрыклад, за акт тэрарызму, стварэнне і кіраванне тэрарыстычнай групай і ўдзел у яе дзейнасці. Да злачынстваў, у выніку ўчынення якіх прычыняецца цяжкая шкода нацыянальным і жыццёва важным інтарэсам Рэспублікі Казахстан, аднесены 16 складаў злачынстваў, прадугледжаных у 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Напрыклад, генацыд, сепаратысцкая дзейнасць, стварэнне, кіраванне экстрэмісцкай групай або ўдзел у яе дзейнасці і іншыя.

Гэта мера пакарання будзе назначацца судом у выключных выпадках на аснове поўнага вывучэння акалічнасцей справы, цяжару ўчыненых дзеянняў і цяжару наступстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі