Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2017, 17:59

Прэзідэнт Францыі назваў тэрактам узрыў у парыжскім офісе МВФ

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тэрактам узрыў у парыжскім офісе Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і сказаў, што вінаватыя будуць знойдзены, перадаюць інфармагенцтвы.

"Мы зноў маем справу з тэрактам - іншага слова не знайсці, калі размова ідзе пра пакет з узрыўчаткай", - сказаў прэзідэнт у час рабочай паездкі ў горад Тулон на поўдні краіны.

У сваю чаргу дырэктар-распарадчык МВФ Крысцін Лагард назвала ўзрыў "актам насілля".

Невялікі ўзрыў прагрымеў сёння ў парыжскім офісе МВФ, які размяшчаецца на авеню Ена побач з Эйфелевай вежай. Узрыў адбыўся ў момант адкрыцця канверта. У выніку раненні атрымала адна супрацоўніца бюро.

Прэфект паліцыі Парыжа Мішэль Кадо расказаў, што выбуховае ўстройства было самаробным. "Гэта нешта самаробнае, што я назваў бы піратэхнічным устройствам, своеасаблівая вялікая петарда, мяркуючы па абломках. Цяпер яго вывучаюць спецыялісты паліцыі", - сказаў ён.

Як пацвердзіў прэфект, узрыўчатка была схавана "ў пасылцы, якая паступіла на імя прадстаўніка МВФ у Францыі". "Узрыў адбыўся ў момант, калі скрутак раскрыла адна з супрацоўніц бюро. Пашкоджанні ў памяшканні вельмі абмежаваныя, быў просты гучны воплеск і ўдарная хваля. Акрамя таго, чалавек, які адкрыў пакет, атрымаў пашкоджанні твару і барабанных перапонак", - удакладніў Мішэль Кадо.

Прэфект паведаміў, што за некалькі дзён да здарэння ў прадстаўніцтва МВФ паступалі тэлефонныя званкі з пагрозамі.

Аб прычынах здарэння пакуль нічога не вядома. Аддзел па барацьбе з тэрарызмам французскай пракуратуры пачаў афіцыйнае расследаванне ўзрыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі