Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 жніўня 2017, 14:42

Прэм'ер-міністр Кыргызстана выходзіць у адстаўку для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

21 жніўня, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. Прэм'ер-міністр Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў сёння на пасяджэнні ўрада заявіў, што выходзіць у адстаўку ў сувязі з тым, што балаціруецца ў прэзідэнты краіны.

"Сёння пасля абеду я маю намер падаць заяву аб выхадзе ў адстаўку на імя прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева", - сказаў ён.

Таксама Сааранбай Жээнбекаў паведаміў, што за час работы ўрада пад яго кіраўніцтвам былі выкананы пастаўленыя задачы.

Сёння ЦВК зарэгістравала Сааранбая Жээнбекава ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта. Ён з'яўляецца кандыдатам у прэзідэнты ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Кыргызстана (СДПК).

Выбары прэзідэнта Кыргызстана адбудуцца 15 кастрычніка 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі