Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 красавіка 2018, 18:02

Прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян падаў у адстаўку

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян падаў у адстаўку, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу прэм'ера.

Адстаўка Сержа Саргсяна адбылася на фоне масавых акцый пратэсту ў Арменіі.

Масавыя мітынгі пачаліся ў Ерэване і іншых гарадах Арменіі 16 красавіка ў сувязі з вылучэннем кандыдатуры экс-прэзідэнта краіны Сержа Саргсяна на пасаду прэм'ер-міністра, супраць чаго выступала апазіцыя. 17 красавіка парламент Арменіі выбраў Сержа Саргсяна прэм'ерам. Мітынгі прадоўжыліся. 22 красавіка паліцыя Арменіі заявіла аб рашэнні разагнаць акцыі апазіцыі ў Ерэване, калі яны не будуць спынены ва ўстаноўлены тэрмін.

Прэзідэнцкі тэрмін Сержа Саргсяна скончыўся 9 красавіка 2018 года. На гэту пасаду ён выбіраўся двойчы - у 2008 і 2013 гадах. Саргсян ужо быў прэм'ер-міністрам Арменіі ў 2007-2008 гадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі