Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лютага 2017, 12:57

Правілы дэпартацыі нелегальных мігрантаў сталі больш строгімі ў ЗША

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа выпусціла новыя і разам з тым больш строгія правілы па дэпартацыі нелегальных мігрантаў, паведамляе руская служба Бі-бі-сі.

У першую чаргу ўзмоцненыя меры будуць датычыцца тых нелегальных мігрантаў, якія былі асуджаны за ўчыненне злачынстваў, а таксама тых, хто ўяўляе пагрозу для бяспекі ў краіне. Падпадуць пад новыя правілы дэпартацыі і тыя нелегалы, што нядаўна трапілі на тэрыторыю ЗША.

Пры гэтым з імігрантамі, якія не маюць патрэбных дакументаў і пры гэтым парушылі правілы дарожнага руху або ўчынілі крадзеж у магазіне, улады будуць абыходзіцца гэтак жа, як і з тымі, хто ўчыніў больш сур'ёзныя злачынствы.

Новы дакумент быў апублікаваны Міністэрствам нацыянальнай бяспекі ЗША. Згодна з ім, прыярытэт амерыканскіх улад - дэпартацыя большай часткі людзей, якія знаходзяцца ў краіне нелегальна. У дакуменце прыведзены шырокі спіс катэгорый мігрантаў, што падпадаюць пад дэпартацыю.

Прэс-сакратар Белага Дома Шон Спайсер напярэдадні растлумачыў, што новыя правілы не прывядуць да масавых дэпартацый, але яны павінны даць больш паўнамоцтваў праваахоўным органам, каб выконваць ужо існуючыя законы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі