Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2016, 10:54

Праект "Адзін пояс і адзін шлях" з'яўляецца праграмай аднаўлення глабальнай эканомікі - медыяэксперт

26 ліпеня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Кітайская ініцыятыва "Адзін пояс і адзін шлях" - гэта значная стратэгічная канцэпцыя, якая адпавядае духу часу і прапануе канкрэтныя перспектывы супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў кіраўнік кітайскай газеты "Жэньмінь Жыбаа" Ян Чжэньу, выступаючы сёння ў Пекіне на Форуме супрацоўніцтва СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты праект называюць буйнейшай праграмай аднаўлення глабальнай эканомікі. Ён адпавядае агульным інтарэсам і патрэбнасцям вялікай колькасці краін і адкрывае акно для разнапланавай кааперацыі, - падкрэсліў кітайскі медыяэксперт. - За мінулыя тры гады краіны ўздоўж новага Шаўковага шляху ўмацавалі палітычны давер, узмацнілі культурны абмен, дасягнулі эфекту ў эканамічным узаемадзеянні. Сёння неабходна "цэментаваць" працэс пашырэння кантактаў, аб'яднання інтарэсаў і ўзаемадзеяння рынкаў".

На сённяшні дзень у ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях" прымаюць удзел больш як 70 краін і арганізацый, яна фактычна ахоплівае дзве трэці насельніцтва планеты, аб'ядноўваючы людзей у імкненні да пабудовы эканамічна паспяховай і бяспечнай будучыні. Як адзначаюць эксперты, рэалізацыя праекта дае магчымасць ствараць вялікую колькасць новых рабочых месц, ажыццяўляць трансфер перадавых тэхналогій і распрацовак, а таксама наладжваць трывалыя гуманітарныя і культурныя сувязі паміж народамі і краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі