Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2017, 16:00

Польшчу накрыў смог, аб'яўлена трывога

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг гарадоў Польшчы накрыў ядавіты смог, з-за значнага перавышэння нормы забруджвання паветра ў краіне была аб'яўлена трывога. Аб гэтым паведамляюць польскія СМІ.

Людзей з аслабленым здароўем папрасілі без вострай неабходнасці не выходзіць з дома, прыпынена работа некаторых дзіцячых садоў і школ. У Варшаве часова ўведзены бясплатны праезд у грамадскім транспарце, каб скараціць выкарыстанне аўтамабіляў і зменшыць забруджванне атмасферы.

Адзначаецца, што смог над Кракавам і Варшавай з'явіўся яшчэ 8 студзеня. Смог назіраецца таксама ў польскіх гарадах Кельцы і Отвацк. З-за бязветранага надвор'я, як прагназуецца, забруджванне можа захавацца ў паветры да 11 студзеня.

Амаль па ўсёй Польшчы дапушчальная норма забруджвання паветра 50 мкг перавышана ў некалькі разоў. У сталіцы краіны ў нядзелю было зафіксавана забруджванне паветра 262 мкг на куб.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі