Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2018, 13:52

Плошча пажараў у Каліфорніі за тыдзень павялічылася ў два разы

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плошча прыродных пажараў у амерыканскім штаце Каліфорнія за апошні тыдзень павялічылася амаль у два разы - да 3,1 тыс. кв. км, паведамляе інфармагенцтва ТАСС.

Паводле слоў генерал-маёра Нацыянальнай гвардыі ЗША Мэцью Біверса, плошча пажараў супастаўная з плошчай штата Род-Айлэнд і ў 60 разоў большая за плошчу Манхэтэна.

У барацьбе з агнём удзельнічаюць больш за 14 тыс. пажарных з 18 амерыканскіх штатаў, а таксама з Аўстраліі і Новай Зеландыі. Задзейнічаны 22 адзінкі ваенна-паветранай тэхнікі, у тым ліку беспілотнікі. Усяго на тэрыторыі штата бушуюць 17 буйных пажараў. Паводле апошніх даных, загінулі як мінімум 9 чалавек.

Згодна з данымі амерыканскай газеты The Washington Post, дым ад пажараў у Каліфорніі даходзіць да Вашынгтона і Балтымора. Яго распаўсюджванню садзейнічае сухое ветранае надвор'е.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі