Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 жніўня 2017, 17:35

Пяць чалавек загінулі, 57 пацярпелі ў ДТЗ у Егіпце

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У раёне егіпецкага горада Айн-Сохна, размешчанага на беразе Чырвонага мора, сутыкнуліся два аўтобусы. Як інфармуе ТАСС, ахвярамі аварыі сталі пяць чалавек, 57 атрымалі розныя траўмы і пашкоджанні.

Паводле даных відавочцаў, адзін з аўтобусаў, выехаўшы за межы сваёй паласы, сутыкнуўся з другім аўтобусам, які ішоў у процілеглым напрамку.

На месцы ДТЗ працуюць паліцыя і медыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі