Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 кастрычніка 2017, 09:51

Пентагон дапусціў магчымасць нанясення прэвентыўнага ядзернага ўдару без дазволу Кангрэса

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс прызнаўся, што можа ўявіць сітуацыю, у якой амерыканскі лідар Дональд Трамп можа аддаць загад аб нанясенні прэвентыўнага ядзернага ўдару без дазволу Кангрэса. Адпаведную заяву ён зрабіў, выступаючы на слуханнях, прысвечаных прымяненню за мяжой ваеннай сілы Злучанымі Штатамі Амерыкі, паведамляе ТАСС.

"Калі б мы ўбачылі, што якая-небудзь краіна рыхтуецца да нанясення ядзернага ўдару па ЗША і гэта непазбежна, то я магу сабе ўявіць такую сітуацыю. Гэта не адзіны сродак у нашым інструментарыі... Я лічу, што кантроль з боку Канрэса не трэба прыраўноўваць да аператыўнага кіравання", - сказаў Джэймс Мэціс.

Кіраўнік Пентагона падкрэсліў, што гаварыў аб нанясенні прэвентыўнага ўдару без кансультацый з Кангрэсам толькі ў выпадку "непазбежнага ўдару" па ЗША і толькі, "калі гэта адзіны шлях спыніць яго".

"Я не гаварыў, што гэта адбудзецца, у нас ёсць розныя сродкі, традыцыйныя сродкі, каб спыніць яго. Прэзідэнт абавязаны абараняць краіну", - сказаў Джэймс Мэціс. Пры гэтым ён адзначыў, што на дадзены момант ЗША ніколі ні з чым падобным не сутыкаліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі