Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2017, 18:00

Пенсійны ўзрост у Вялікабрытаніі будзе павышаны да 68 гадоў з 2037 года

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вялікабрытаніі вырашана павысіць пенсійны ўзрост з 67 да 68 гадоў у перыяд паміж 2037 і 2039 гадамі, паведамляе ТАСС.

Такое рашэнне прыняў урад краіны.

Раней планавалася, што да такога ўзросту выхад на заслужаны адпачынак будзе павышаны толькі ў 2044-46 гадах, аднак графік быў паскораны. Адзначаецца, што ў Туманным Альбіёне сярэдняя працягласць жыцця расце і колькасць людзей, якія атрымліваюць пенсію, пастаянна павялічваецца. У сувязі з гэтым прадстаўнікі ўлады адзначаюць, што неабходна стварыць устойлівую сістэму, якая будзе адпавядаць інтарэсам будучых пакаленняў.

Паводле інфармацыі Міністэрства працы краіны, у 1948 годзе, калі ў Вялікабрытаніі ўводзілася 65-гадовая планка пенсійнага ўзросту для мужчын, сярэдняя працягласць жыцця людзей на пенсіі складала 13,5 года, або 23 працэнты ад іх дарослага жыцця. У нашы дні сярэдняя працягласць жыцця людзей з моманту надыходу пенсіі складае 22,8 года, або 33,6 працэнта ад дарослага жыцця.

Паведамляецца, што змяненні не закрануць грамадзян Вялікабрытаніі, якія нарадзіліся да 5 красавіка 1970 года.

Цяпер пенсійны ўзрост у Вялікабрытаніі складае 65 гадоў для мужчын і ад 60 да 65 (у залежнасці ад даты нараджэння) для жанчын. У 2020 годзе, як чакаецца, на пенсію грамадзяне краіны абодвух палоў будуць выходзіць у 66 гадоў, а ў 2028 - у 67.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі