Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2018, 14:26

Пажар у паўднёвакарэйскай бальніцы забраў жыцці больш як 40 чалавек

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажар у бальніцы горада Міран у Рэспубліцы Карэя забраў жыцці больш як 40 чалавек, перадаюць інфармагенцтвы.

На гэты момант вядома мінімум пра 41 загінулага. Мяркуецца, што яны атруціліся прадуктамі гарэння. Яшчэ 79 чалавек пацярпелі, стан дзевяцярых з іх ацэньваецца як цяжкі.

Пажар пачаўся сёння ноччу ў аддзяленні неадкладнай дапамогі. У бальніцы ў гэты час было больш за 110 чалавек, медыцынскі персанал і пацыенты. Большую палавіну хворых пераправілі ў бліжэйшыя бальніцы. З-за пажару, які ўдалося пагасіць праз паўтары гадзіны, давялося эвакуіраваць размешчаны па суседстве дом састарэлых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі