Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 чэрвеня 2017, 13:18

Пажар у Партугаліі знішчыў 26 тыс. га лесу

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажар, які бушуе ў цэнтральнай частцы Партугаліі, ужо знішчыў амаль 26 тыс. га лесу, паведамляе ТАСС.

Паводле даных сіл грамадзянскай абароны краіны, якія ўдзельнічаюць у тушэнні агню,"сітуацыя ўжо намнога лепшая". Калі ўмовы надвор'я не зменяцца, лакалізаваць пажар удасца на працягу 24 гадзін.

У барацьбе з пажарам, які пачаўся ў акрузе Лейрыя днём 17 чэрвеня, задзейнічаны каля 2 тыс. чалавек. Паводле апошніх даных, ахвярамі агню сталі 64 чалавекі, яшчэ 135 пацярпелі. Улады краіны апасаюцца, што колькасць загінулых можа павялічыцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі