Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2017, 17:43

Паводкі ў Грэцыі: загінулі пяць чалавек

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праліўныя дажджы прывялі да паводак у Грэцыі, загінулі як мінімум пяць чалавек, паведамляе ТАСС.

Загінулыя - тры мужчыны і дзве жанчыны - пражывалі ў грэчаскім горадзе Мандра.

Пад удар стыхіі таксама трапілі горад Неа-Перамас і востраў Сімі. Так, у Неа-Перамасе з-за паводкі мноства людзей застаюцца заблакіраванымі ў сваіх дамах. Улады аб'явілі рэжым надзвычайнага становішча.

На востраве Сімі шторм разбурыў дамы і пашкодзіў лініі электраперадачы. На востраве парушана водазабеспячэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі