Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 жніўня 2017, 10:09

Паводка ў Тайландзе забрала жыцці 36 чалавек

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па меншай меры 36 чалавек загінулі з пачатку ліпеня ў выніку паводкі, якая ахапіла паўночныя і паўночна-ўсходнія правінцыі Тайланда, інфармуе ТАСС.

З пачатку ліпеня непагода закранула амаль 14 тыс. населеных пунктаў на тэрыторыі 44 з 77 правінцый краіны. Цяпер падтопленымі застаюцца сем паўночна-ўсходніх рэгіёнаў Тайланда.

Прычынай паводкі сталі моцныя дажджы. У некаторых населеных пунктах вада паднялася над паверхняй зямлі на 1-2 м. Паводле ацэнкі экспертаў, такой маштабнай паводкі на паўночным усходзе Тайланда не было ўжо некалькі дзесяцігоддзяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі