Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 студзеня 2018, 11:46

Паводка ў Парыжы: Сена выйшла з берагоў, людзі перамяшчаюцца на лодках

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Францыі з-за праліўных дажджоў з берагоў выйшла рака Сена, на некаторых вуліцах горада можна ўбачыць, як людзі перамяшчаюцца на лодках, паведамляюць інфармагенцтвы.

Узровень вады ў Сене перасягнуў ужо адзнаку 5 м. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя пагоршыцца, узровень вады падымецца да 6,2 м.

Цяпер у горадзе часткова абмежаваны рух наземнага транспарту, з перабоямі працуе метро.

Улады ўжо аб'явілі ў горадзе жоўты ўзровень трывогі. Жыхароў просяць захоўваць меры засцярогі, а таксама не пакідаць у падвалах каштоўныя рэчы.

Ёсць апасенне, што ў выніку паводкі могуць быць затоплены і падвалы Луўра. Адміністрацыя музея ў якасці прэвентыўнай меры распарадзілася закрыць для наведвання некаторыя залы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі