12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАТА прадоўжыла паўнамоцтвы генеральнага сакратара альянсу Енса Столтэнберга да верасня 2020 года. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве штаб-кватэры альянсу, паведамляе ТАСС.
Рашэнне было прынята на планавым пасяджэнні Паўночнаатлантычнага савета.
Генеральны сакратар НАТА выбіраецца на чатыры гады з магчымасцю прадаўжэння тэрміну на адзін або два гады. Енс Столтэнберг уступіў на гэту пасаду ў верасні 2014 года.-0-