Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 кастрычніка 2018, 10:23

Пацярпелых ад землетрасення ў Інданезіі пераселяць у бяспечныя раёны краіны

17 кастрычніка, Мінск /БЕЛТА - Антара/. Улады Інданезіі маюць намер рассяліць жыхароў рэгіёнаў правінцыі Цэнтральны Сулавесі, пацярпелых ад землетрасення, у больш бяспечныя раёны краіны.

Інданезійскі ўрад распрацаваў генеральны план рэканструкцыі пацярпелых ад землетрасення раёнаў краіны. У ім адзначана, што жыхары правінцыі Цэнтральны Сулавесі, найбольш пацярпелай ад стыхійнага бедства, будуць расселены ў бяспечныя рэгіёны краіны. Новыя дамы ў раёнах, што падпалі пад землетрасенне, цунамі і сыходжанне апоўзняў, узводзіць не плануюць.

Кіраўнік Нацыянальнага зямельнага агенцтва Саф'ян Джаліль адзначыў, што профільныя ведамствы ацэняць магчымасць пражывання ў рэгіёнах каля горада Палу (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Цэнтральны Сулавесі).

Тысячы пацярпелых ад землетрасення ў правінцыі Сулавесі ўсё яшчэ застаюцца ў палатках і часовых прыстанішчах.

Раніцай 28 верасня каля ўзбярэжжа інданезійскага вострава Сулавесі недалёка ад горада Палу адбылося моцнае землетрасенне. На Палу таксама абрушылася цунамі. Паводле апошніх даных, колькасць загінулых ад стыхійнага бедства перасягнула 2 тыс. Пацярпелымі пры землетрасенні лічацца больш як 10 тыс. чалавек, стан 2,5 тыс. з іх ацэньваецца як цяжкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі