Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2016, 16:58

Патрыярх Кірыл і Лізавета II абмеркавалі становішча хрысціян у Еўропе

18 кастрычніка, Лондан /БЕЛТА - ТАСС/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і каралева Вялікабрытаніі Лізавета II сёння на сустрэчы ў Букінгемскім палацы ў Лондане абмеркавалі становішча хрысціян у Еўропе. Аб гэтым па выніках сустрэчы паведаміў прэс-сакратар патрыярха свяшчэннік Аляксандр Волкаў.

"На сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку патрыярх Кірыл расказаў каралеве аб адраджэнні царквы ў Расіі ў апошнія 20 гадоў, аб будаўніцтве храмаў, аб развіцці багаслоўскай навукі, аб павелічэнні колькасці епархій, у цэлым - аб духоўным уздыме, які існуе цяпер у Расіі. Таксама ішла размова аб становішчы хрысціянства ў Еўропе", - сказаў Аляксандр Волкаў. Ён адзначыў, што "патрыярх вельмі натхнёны вынікамі гэтай сустрэчы".

Таксама прэс-сакратар расказаў, што ў пачатку сустрэчы патрыярх вітаў Яе Вялікасць і павіншаваў з 90-годдзем, якое адзначалася ў гэтым годзе. "На памяць ён падарыў абраз Божай Маці "Скорапаслушніца" ў рускіх ювелірных традыцыях. У адказ каралева паднесла яму партрэты: свой і мужа.

Адбылася сустрэча патрыярха з архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі ў Ламбецкім палацы, размешчаным на беразе Тэмзы. Абмяркоўваліся "духоўныя пытанні ўзаемаадносін цэркваў". "Гэта вельмі важная сустрэча. Я думаю, што мы павінны прызнаць: у нас ёсць некаторыя цяжкасці адносна бягучых падзей, якія мы абмяркоўваем апошнія некалькі гадоў. І для мяне гонар сустрэцца з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, гэта вельмі і вельмі важна", - сказаў Джасцін Уэлбі напярэдадні сустрэчы.

Візіт патрыярха Кірыла 15-18 кастрычніка ў Вялікабрытанію прымеркаваны да 300-годдзя прысутнасці Рускай царквы на Брытанскіх астравах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі