Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2018, 19:16

Пасольства Парагвая адкрылася ў Іерусаліме

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Іерусаліме сёння адбылася цырымонія адкрыцця новага пасольства Парагвая ў Ізраілі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Мерапрыемства прайшло ў прысутнасці прэзідэнта паўднёваамерыканскай краіны Арасіа Картэса і прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху. Раней парагвайскае пасольства ў Ізраілі знаходзілася ў горадзе Герцлія-Пітуах каля Тэль-Авіва.

Раней, 14 мая, адбылася цырымонія адкрыцця пасольства ЗША ў Іерусаліме, а 16 мая ў гэтым горадзе адкрылася дыпмісія Гватэмалы.

Статус Іерусаліма - адна з ключавых праблем у палесціна-ізраільскім канфлікце. Ізраільцяне настойваюць, што Іерусалім з'яўляецца "адзінай і непадзельнай" сталіцай Ізраіля. У сваю чаргу палесцінцы хочуць зрабіць усходнюю частку горада сталіцай сваёй дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі