Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 жніўня 2017, 10:55

Пасажырскі поезд сышоў з рэек у Лондане

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У брытанскай сталіцы пасажырскі поезд, які адправіўся ад платформы, зачапіў таварны састаў і сышоў з рэек. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на газету "Тэлеграф".

Надзвычайнае здарэнне адбылося на станцыі Ватэрлоа. Сутыкненне здарылася на стрэлцы, дзе сыходзяцца два пуці. Першы вагон пасажырскага поезда нахіліўся, аднак значных пашкоджанняў не відаць.

Інфармацыі аб пацярпелых пакуль не паступала.

Пасля здарэння рух на станцыі ўскладнены. Чакаецца, што перабоі ў графіку руху паяздоў на адным з самых загружаных чыгуначных вузлоў Вялікабрытаніі прадоўжацца да канца дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі