Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2016, 09:07

Паром перавярнуўся з-за абрушэння крутога берага ў Бангладэш: 13 загінулых

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бангладэш круты бераг абрушыўся на пасажырскі паром, які знаходзіўся каля прычала ў дэльце ракі. У выніку здарэння загінулі 13 чалавек, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Як адзначаецца, першапачаткова на борце парома знаходзіліся ад 70 да 80 чалавек. Ад удару вялікага пласта зямлі ён перавярнуўся і затануў. Паводле некаторых даных, сярод ахвяр ёсць жанчыны і дзеці.

Прапаўшымі без вестак лічацца больш як дзясятак чалавек. Некаторыя пасажыры, апынуўшыся ў вадзе, змаглі самастойна выбрацца на бераг, іншым дапамаглі ратавальнкі. Пошукі прадаўжаюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі