Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 мая 2018, 17:59

Парламент Венгрыі перавыбраў Орбана на пасаду прэм'ера

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм'ер-міністра краіны на новы чатырохгадовы тэрмін, паведамляе ТАСС.

Кандыдатуру 54-гадовага Віктара Орбана падтрымалі 134 дэпутаты, 28 выказаліся супраць.

8 красавіка ў Венгрыі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары ў Дзяржаўны сход. Кіруючая кааліцыя з партыі "ФІДЕС - Венгерскі грамадзянскі саюз" і Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі на чале з дзеючым прэм'ерам Віктарам Орбанам перамагла на выбарах і атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце: 133 са 199 дэпутацкіх мандатаў.

Віктар Орбан узначальваў кабінет міністраў Венгрыі ў 1998-2002 гадах і ў 2010-2018 гадах. Перамога на выбарах у гэтым годзе дала магчымасць яму стаць на чале ўрада чацвёрты раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі