Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2016, 19:37

Парламент Швецыі адобрыў дагавор, які дазваляе НАТА ўводзіць сілы ў краіну

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Швецыі адобрыў дагавор, які дае права НАТА перакідваць ваенных Сіл хуткага рэагавання альянсу на тэрыторыю каралеўства, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Шведскае тэлеграфнае бюро.

Як адзначае ТАСС, за дакумент прагаласаваў 291 дэпутат, супраць выступіў 21.

Пры гэтым большасць жыхароў краіны адмоўна ставяцца да гэтага дакумента. Так, вынікі сацдаследавання сведчаць аб тым, што 56 працэнтаў рэспандэнтаў негатыўна ўспрымаюць вынікі дагавора і толькі 26 працэнтаў падтрымліваюць яго.

Сярод прыхільнікаў кіруючых партый - Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі, Партыі аховы навакольнага асяроддзя і Левай партыі - 70 працэнтаў апытаных адмоўна ставяцца да дагавора. Што ж датычыцца электарату правацэнтрысцкай апазіцыі, якая выступае за членства краіны ў НАТА, 45 працэнтаў не падтрымліваюць дакумент, у той час як 39 працэнтаў рэспандэнтаў выступаюць за яго.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі