Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2017, 11:09

Парламент Казахстана прыняў папраўкі ў Канстытуцыю

6 сакавіка, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Дэпутаты парламента Казахстана на сумесным пасяджэнні палат прынялі закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Казахстан" у другім чытанні.

Папраўкі ў Канстытуцыю, якія прапануюцца, накіраваны на ўзмацненне ролі парламента, павышэнне самастойнасці і адказнасці ўрада.

Як адзначыў на пасяджэнні дэпутат Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Нурлан Абдзіраў, згодна з папраўкамі, на канстытуцыйным узроўні замацоўваюцца гарантыі нязменнасці незалежнасці Казахстана, унітарнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі і формы праўлення.

У папраўках таксама прапісана, што парламент з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам рэспублікі, які ажыццяўляе не проста заканадаўчыя функцыі, а заканадаўчую ўладу.

Істотнае змяненне прапануецца ў пункт 1 арт. 70, у адпаведнасці з якім урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Мажылісам. "Гэта норма павышае адказнасць дэпутатаў, а таксама ўзмацняе партыйны прынцып выбарнай сістэмы краіны", - адзначыў Нурлан Абдзіраў.

Канстытуцыйныя змяненні, якія прадугледжваюць перадачу шэрага паўнамоцтваў ад прэзідэнта да ўрада і парламента, былі ініцыіраваны Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. У сувязі з гэтым быў падрыхтаваны праект закона, які на працягу месяца ўсенародна абмяркоўваўся. Па выніках абмеркавання паступіла больш за 6 тыс. прапаноў, якія закранаюць 63 артыкулы Канстытуцыі з 98 і ахопліваюць усе раздзелы асноўнага закона.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі