Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 кастрычніка 2017, 10:19

Парламент Каталоніі назначыў дату пасяджэння, дзе можа быць абвешчана незалежнасць

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Каталоніі назначыў на 26 кастрычніка пасяджэнне, на якім можа быць абвешчана незалежнасць рэгіёна. Аб гэтым інфармуе El Pais.

Адзначаецца, што такое рашэнне было прынята на пасяджэнні прэзідыума парламента.

Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон папрасіў парламент абмеркаваць і выставіць на галасаванне пытанне аб тым, як адказаць на план Мадрыда па ўстанаўленні кантролю над рэгіёнам.

Раней, 21 кастрычніка, урад Іспаніі вырашыў прымяніць 155 артыкул Канстытуцыі краіны. З яго дапамогай Мадрыд мае намер вызваліць ад пасад кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона і іншых членаў рэгіянальнага ўрада. Потым улады каралеўства плануюць правесці датэрміновыя выбары ў аўтаноміі на працягу паўгода. Сенат Іспаніі павінен адобрыць прапанаваныя ўрадам меры 27 кастрычніка.

Між тым у Еўракамісіі заявілі, што ўвядзенне прамога кіравання ў Каталоніі - гэта канстытуцыйнае права Мадрыда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі