Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 студзеня 2018, 15:58

Парламент Ізраіля зацвердзіў папраўкі да закона аб Іерусаліме

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнесет (парламент Ізраіля) зацвердзіў 2 студзеня папраўку да "Асноўнага закона аб Іерусаліме", паведамляе ТАСС.

Цяпер для перадачы любой часткі горада пад замежную юрысдыкцыю, у тым ліку ў рамках пагаднення аб палітычным урэгуляванні, спатрэбяцца галасы дзвюх трацей са 120 дэпутатаў палаты.

Разам з тым сам папраўлены артыкул закона аб Іерусаліме можна адмяніць большасцю ў 61 дэпутацкі голас.

6 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля і распарадзіўся пачаць перанос у гэты горад пасольства ЗША у краіне з Тэль-Авіва.

Статус Іерусаліма - адна з ключавых праблем палесціна-ізраільскага канфлікту. Ізраільцяне занялі ўсходнюю частку горада ў ходзе вайны 1967 года і настойваюць, што Іерусалім з'яўляецца "адзінай і непадзельнай" сталіцай Ізраіля. У сваю чаргу палесцінцы хочуць зрабіць усходнюю частку горада сталіцай сваёй дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі