Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 верасня 2018, 14:27

Парашэнка падпісаў указ аб разрыве Дагавора аб дружбе з Расіяй

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб спыненні Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Згодна з рашэннем Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 6 верасня 2018 года, падтрыманы прапановы Міністэрства замежных спраў адносна спынення Украінай дзеяння Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і РФ, падпісанага 31 мая 1997 года", - гаворыцца ў паведамленні на сайце прэзідэнта Украіны.

Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Расіяй і Украінай быў падпісаны ў маі 1997 года. У канцы 2008-га дакумент быў прадоўжаны яшчэ на 10 гадоў. У 2018 годзе ўкраінскае МЗС падрыхтавала некалькі варыянтаў яго прыпынення. Адзначалася, што Кіеў можа пайсці як на частковае або поўнае прыпыненне, так і на скасаванне пагаднення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі