Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 лістапада 2017, 15:52

Параметрычны самапісец Мі-8, які разбіўся каля Шпіцбергена, не падлягае расшыфроўцы

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Параметрычны самапісец расійскага верталёта Мі-8, які пацярпеў крушэнне каля Шпіцбергена, не можа быць расшыфраваны з-за моцных пашкоджанняў, паведамляе ТАСС.

Паводле даных Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК), самапісец, найбольш верагодна, быў разбураны ў выніку ўдару лопасцю нясучага вінта. Ва ўстройстве адсутнічае накапляльнік інфармацыі, яго пошукі на месцы крушэння да поспеху не прывялі.

Верталёт Мі-8 авіякампаніі "Конверс Авія", на борце якога знаходзіліся пяць членаў экіпажа і трое супрацоўнікаў НДІ Арктыкі і Антарктыкі, знік 26 кастрычніка. Ён ляцеў з закансерваванага пасёлка Піраміда ў Барэнцбург. Пазней верталёт быў знойдзены нарвежскім суднам за два кіламетры ад мыса Хеер. 30 кастрычніка за 130 метраў ад месца крушэння было знойдзена цела аднаго загінулага. Пошукі астатніх членаў экіпажа і пасажыраў верталёта прадаўжаюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі