Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 снежня 2016, 13:27

Паола Джэнцілоні стане прэм'ер-міністрам Італіі

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Італіі Паола Джэнцілоні стане новым прэм'ер-міністрам краіны. Адпаведны мандат ён атрымаў ад прэзідэнта Італіі Серджа Матарэла, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паола Джэнцілоні ўзначальваў Міністэрства замежных спраў крыху больш за два гады. У самыя кароткія тэрміны яму трэба будзе сфарміраваць новы кабінет міністраў.

Раней паведамлялася, што Матэа Рэнцы пакінуў пасаду прэм'ера пасля плебісцыту, на якім італьянскія выбаршчыкі не падтрымалі яго ініцыятыву па рэформе Канстытуцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі