Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2016, 10:59

Пан Гі Мун заклікаў краіны прыняць 1,2 млн бежанцаў

21 верасня, Нью-Ёрк /БЕЛТА - ТАСС/. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў краіны прыняць 1,2 млн бежанцаў, якія знаходзяцца ў найбольш складаным становішчы. Выступаючы на арганізаваным прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам саміце па бежанцах, ён паскардзіўся на тое, што за ўвесь мінулы год новы дом удалося знайсці толькі 100 тыс. вымушаных перасяленцаў.

"Амаль 1,2 млн бежанцаў маюць патрэбу ў перасяленні. Нягледзячы на гэта, у мінулым годзе ўдалося рассяліць крыху больш за 100 тыс. чалавек менш як у двух дзясятках краін", - сказаў ён. Паводле яго слоў, неабходна, каб "больш дзяржаў увялі праграмы рассялення бежанцаў".

Паводле даных ААН, на сёння ў свеце налічваецца каля 21 млн бежанцаў, 90 працэнтаў з іх размясціліся ў васьмі краінах: Іарданіі, Іране, Кеніі, Ліване, Пакістане, Турцыі, Угандзе і Эфіопіі. Як нагадаў Пан Гі Мун, усе яны належаць да дзяржаў з сярэднім або нізкім узроўнем даходу і часта самі маюць патрэбу ў міжнароднай дапамозе. Паводле яго слоў, цяперашні саміт дасць магчымасць краінам пашырыць магчымасці для падзелу адказнасці за глабальны крызіс з бежанцамі.

Саміт па бежанцах арганізаваны на палях агульнапалітычнай дыскусіі Генеральнай асамблеі ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі