Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 сакавіка 2018, 19:56

Памылка пілотаў стала прычынай авіякатастрофы ў Катманду

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прычынай авіякатастрофы ў Непале стала памылка пілотаў пры заходзе на пасадку, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на кіраўніка аэрапорта ў Катманду Раджкумара Чхетры.

У прыватнасці, ён паведаміў, што самалёт пачаў зніжэнне з паўночна-ўсходняга боку, а такое размяшчэнне лайнера было няўдалым. Пілотам трэба было выбраць заход на пасадку з паўночнага боку.

Як паведамлялася раней, самалёт, які прыналежыць авіякампаніі US-Bangla Airlines, разбіўся сёння пры заходзе на пасадку ў непальскім аэрапорце Трыбхуван. Ён выконваў рэйс Дака - Катманду. У час пасадкі самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і апынуўся на футбольным полі каля аэрапорта. Пасля гэтага лайнер загарэўся. Першапачаткова адміністрацыя аэрапорта называла магчымай прычынай катастрофы тэхнічныя непаладкі ў самалёце.

Усяго на борце самалёта знаходзілася 67 пасажыраў і 4 члены экіпажа. Паліцыя Непала пацвердзіла гібель 49 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі