4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўначы Грэцыі ў грузавіку-рэфрыжэратары паліцыя знайшла 41 мігранта, паведамляе Reuters.
Транспартны сродак быў спынены на шашы недалёка ад горада Ксанці для планавай праверкі. Паводле даных мясцовай паліцыі, унутры грузавога кантэйнера знаходзіліся мігранты, у асноўным - грамадзяне Афганістана. Удакладняецца, што сістэма ахаладжэння ў грузавіку-рэфрыжэратары была адключана, таму ніхто з людзей не пацярпеў.
Вадзіцель грузавіка арыштаваны. Мігрантаў даставілі ў бліжэйшы паліцэйскі ўчастак для ўстанаўлення асобы.
23 кастрычніка ў прамысловай зоне ў Грэйсе (паўднёвы ўсход Вялікабрытаніі) у грузавіку-рэфрыжэратары паліцыя знайшла 39 змёрзлых цел мігрантаў. Грузавік прыбыў з Зебруге (Бельгія).-0-