Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 снежня 2016, 16:53

Пакістанскі самалёт з 47 пасажырамі на борце пацярпеў крушэнне

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самалёт пакістанскіх авіяліній пацярпеў крушэнне, на яго борце знаходзіліся 47 чалавек, паведамляе Рэйтэр.

Лайнер накіроўваўся з пакістанскай акругі Чытрал у Ісламабад. Самалёт страціў кантакт з авіядыспетчарамі сёння днём. Пазней стала вядома, што самалёт разбіўся.

Прычыны крушэння не паведамляюцца. Таксама пакуль не вядома, ці ёсць выжыўшыя. На месца крушэння накіроўваюцца ратавальнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі