Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 жніўня 2017, 09:38

Паязды сутыкнуліся ў Польшчы, у ліку пацярпелых дзеці

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чыгуначная аварыя здарылася на поўначы Польшчы. Як паведамляюць інфармагенцтвы, сутыкнуліся пасажырскі і грузавы паязды.

У выніку сутыкнення 7 з 11 вагонаў сышлі з рэек. У момант аварыі ў пасажырскім саставе знаходзіліся, паводле розных даных, ад 130 да 200 чалавек. Пацярпелымі лічацца 21 чалавек, у тым ліку чатыры дзіцяці.

Паводле слоў прадстаўніка проціпажарнай службы Паўла Фрачака, на месцы ЧП працавалі 20 пажарных брыгад, машыны хуткай дапамогі і дзевяць выратавальных верталётаў. Абставіны здарэння высвятляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі