Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2018, 15:27

Новым старшынёй ПАСЕ стала Ліліян Мары Паск'е

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Швейцарскі дэпутат Ліліян Мары Паск'е зацверджана на пасадзе старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), паведамляе ТАСС.

Адпаведная заява была агучана на адкрыцці чэрвеньскай сесіі ПАСЕ ў Страсбургу.

Раней старшынёй асамблеі быў італьянскі парламентарый Мікеле Нікалеці, выбраны на пасаду ў студзені 2018 года.

ПАСЕ - адзін з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы, які выконвае кансультатыўныя функцыі. ПАСЕ складаецца з прадстаўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў і з'яўляецца старэйшым у Еўропе органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва, заснаваным у 1949 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі